Tribuna/Хакей/Блогі/Хоккейная площадка/Здаецца, фанат заўважыў любоў беларуса з НХЛ да LEGO і падарыў яму дарагі набор. Але той ужо збіраў яшчэ даражэйшы

Здаецца, фанат заўважыў любоў беларуса з НХЛ да LEGO і падарыў яму дарагі набор. Але той ужо збіраў яшчэ даражэйшы

Дарослыя канструктары і каштуюць па-даросламу.

19 лютага, 14:48
Здаецца, фанат заўважыў любоў беларуса з НХЛ да LEGO і падарыў яму дарагі набор. Але той ужо збіраў яшчэ даражэйшы

Цікавая гісторыя адбылася з беларускім нападнікам «Калгары» Ягорам Шаранговічам у перапынку матча з «Дэтройтам» (ух, лік, канешне, зусім сумны, 0:5, а паказнік карыснасці гульца склаў «-- 1»). Шаранговіч ужо ішоў у падтрыбуннае памяшканне, але яго паклікаў фанат, каб уручыць набор LEGO PEUGEOT 9X8. Хакеіст не застаўся ў даўгу і адразу ж падарыў клюшку ў адказ.

На афіцыйным сайце LEGO такі набор з 1775 дэталяў прадаюць амаль за 200 долараў.

Але, калі меркаваць па сацыяльных сетках, гэта не самы дарагі канструктар, з якім хакеіст меў справу. У студзені ў Instagram з'явілася хатняе фота Шаранговіча з Эйфелевай вежай, таксама зробленай з LEGO.

Вышыня вежы - паўметра, а складаецца яна з 10 тысяч і адной дэталі. На сайце LEGO такі канструктар каштуе 629,99 долараў. І гэта адзін з самых дарагіх набораў ад вытворцы (уваходзіць на сёння ў топ-10).

Самыя дарагія дарослыя канструктары на сайце на сёння каштуюць 849,99 долараў і адносяцца да серыі «Зорных войнаў». Калі вы захочаце па-сапраўднаму здзівіць Шаранговіча, давядзецца сур'ёзна заплаціць.

Іншыя пасты блога

Усе пасты