Tribuna/Веласпорт/Блогі/Подержи мое пиво/Прарэжымны пераможца, чырвона-зялёнае шаленства і нібыта мацнейшыя спартсмены – глядзім, як прайшла велагонка «Тур Беларусі-2023»
Фота

Прарэжымны пераможца, чырвона-зялёнае шаленства і нібыта мацнейшыя спартсмены – глядзім, як прайшла велагонка «Тур Беларусі-2023»

Айчынны заменнік «Тур дэ Франс».

Аўтар — Alex Zagorski
21 жніўня, 16:41
Прарэжымны пераможца, чырвона-зялёнае шаленства і нібыта мацнейшыя спартсмены – глядзім, як прайшла велагонка «Тур Беларусі-2023»

Беларускія велагоншчыкі, няхай і ў нейтральным статусе, маюць магчымасць удзельнічаць у міжнародных турнірах, але трэнд на замену ўсяго сусветнага на «сваё, айчынае», ўжо не спыніць і не стрымаць. З 15 па 20 жніўня ў Брэсцкай і Гродненскай вобласці прайшла велагонка «Тур Беларусі-2023», якую раённыя выканкамаўскія часопісы пазіцыяніравалі як спаборніцтва з мацнейшымі прадстаўнікамі Беларусі, Расіі, ААЭ, Францыі, Марока і нават Філіпін!

А насамрэч спіс удзельнікаў выглядаў наступным чынам: 30 беларусаў, 21 расіянін, Алі і Мохамед Альсабахі з ААЭ, мараканец Абдула Мафудзі (усе тры прадставілі Abu Dhabi Cycling Club) і француз Вісэнт Луіш (выступаў за беларускую каманду VivaRovarArt, якая створана для папулярызацыі веласіпеднага руху ў Беларусі праз выяўленчае мастацтва). Па-першае, нахлусілі пра філіпінцаў, а па другое, не кажучы пра Беларусь і Расію, прадстаўнікі далёкага замежжа – ноўнэймы (што пацвердзяць іх вынікі).

Сама гонка была падзеленая на этапы. Першы праходзіў у парку тысячагоддзя Брэста (трэба было адолець 15 колаў на 34 кіламетры агулам), другі – 143 кіламетры ад Холмскай брамы Брэсцкай крэпасці да вёскі Камянюкі, трэці і чацвёрты – 144 кіламетры па Камянецкім раёне і фінішам у Слоніме.

Сканчвалася гонка ў старажытным Навагрудку. Пераможцам у індывідуальным заліку з вынікам 13:55:55,60 стаў прарэжымны падпісант Яўген Каралёк, брат найлепшага на дадзены момант беларускага гандбаліста Арцёма. Адзначым, што ён станавіўся першым і ў мінулым годзе. Другое і трэцяе месца занялі Яўген Собаль і Кірыл Кавалёў.

Найлепшым замежнікам (без уліку расіян) стаў француз Вісэнт Луіш – 14-е месца з адставаннем ад Каралька 8 хвілін.

Прадстаўнікі ААЭ занялі 38-е і 42-е месца, мараканец – 43-е. Іх адставанне ад пераможцы шмат кажа аб узроўні:

У камандным заліку перамогу атрымала зборная РФ, другое месца заняла расійская каманда «Локосфинкс», трэцяе – зборная Брэсцкай вобласці.

Вось яшчэ некалькі «антуражных» фота рэжымнага адказу «Тур дэ Франс»:

Іншыя пасты блога

Усе пасты