Tribuna/Футбол/Блогі/Viejšnoryja history/🔥 Найлепшыя галы тура ў Экстракласе: ці ёсць у Шкурына шанц атрымаць узнагароду за топ-стрэл?
Відэа

🔥 Найлепшыя галы тура ў Экстракласе: ці ёсць у Шкурына шанц атрымаць узнагароду за топ-стрэл?

Ацэньваем варыянты і атрымліваем асалоду.

Блог — Viejšnoryja history
Аўтар — Alex Zagorski
25 ліпеня, 13:17
🔥 Найлепшыя галы тура ў Экстракласе: ці ёсць у Шкурына шанц атрымаць узнагароду за топ-стрэл?

24 ліпеня завяршыўся 1-ы тур чэмпіянату Польшчы па футболе. У вышэйшым дывізіёне суседзяў гуляюць адразу два беларуса – форварды Яўген Шыкаўка з «Кароны» і Ілля Шкурын з мелецкай «Сталі».

Калі Шыкаўка ў стартавым матчы сезона галявымі дзеяннямі не адзначыўся і не паўплываў на нічыйны вынік гульні паміж «Каронай» і «Шлёнскам» (1:1), то Шкурын у дэбютным гульны ззяў – выбіў 1+1, чым дапамог «Сталі» зарабіць адзін пункт у сустрэчы з «Краковіяй» (2:2). Прычым гол, які Ілля аформіў на 24-й хвіліне сустрэчы, атрымаўся даволі прыгожым.

Магчыма, нехта з вас задаўся пытаннем: а якія шансы ў Іллі атрымаць узнагароду за найлепшы стрэл тура? То давайце паглядзім. Ніжэй прадстаўленая суб'ектыўная падборка галоў-канкурэнтаў беларуса.

«Сталь» 2:2 «Краковія». Павел Ярашынскі, Міхал Ракочы.

Як мы памятаем, «Сталь» не здолела ўтрымаць перавагу ў два мячы, а камбэк каманды з Кракава пачаўся з вось такога ўдара з лёту абаронцы Паўла Ярашынскага на 54-й хвіліне (адзнака 0.48):

А праз 7 хвілін Міхал Рочы, абыграўшы абаронцаў, накіраваў мяч у дзявятку (1.26):

«Заглембе» 2:1 «Рух». Бартламей Клудка

Бадзёрая гульня ў Любіне, якая ўжо мела скончыцца ўнічыю, напрыканцы падарыла гледачам гол, які на думку аўтара гэтага паста стоадсоткава трапіць як мінімум у падборку найлешпых у сезоне. Пасля кутняга мяч паляцеў верхам ад брамы на метраў 30, і здавалася, што ніякай небяспекі няма, але абаронца Бартламей Клудка ляснуў па мячы прама злёту і... далей глядзіце самі (1.40):

Рэакцыя заўзятараў на трыбуне красамоўная.

«Відзеў» 3:2 «Пушча». Артур Сямашка, Фран Альварэс

Хуткі гол «Пушчы» на 8-й хвіліне сустрэчы не дапамог пазбегнуць паразы, і тым не менш дорыць эстэтычную асалоду: Артур Сямашка прыняў мяч на флангу пасля кроса з штрафнога, зрушыўся бліжэй да цэнтра і пацэліў у дальнюю дзявятку (0.17):

А ў сярэдзіне першага тайму здарыўся яшчэ адзін прыгажун у верхні кут брамы – камбінацыя «Відзева» з пасам пяткай і моцны стрэл Франа Альварэса зрабіў лік роўным (0.32):

На жаль ёсць адчуванне, што найлепшым прызнаюць гол Бартламея Клудкі – ён і неверагоды (чымсьці нагадвае стрэл Хамеса Радрыгеса на ЧС-2014, га?), і пераможны. Але ж шансаў на ўзнагароду ў беларусаў будзе яшчэ шмат.

У другім туры «Сталь» Шкурына дома згуляе з «Пястам» (30 ліпеня), а вось гульня «Кароны» Шыкаўкі з «Ракувам» перанесеная праз тое, што каманду з Чэнстаховы чакае матч кваліфікацыі ЛЧ з «Карабахам».

І напрыканцы прыемная навіна: сёння стала вядома, што Ілля Шкурын трапіў у зборную найлепшых гульцоў мінулага тура!

Ці плануеце вы пільна сачыць за Экстракласай у гэтым годзе?

Іншыя пасты блога

Усе пасты