Все новости

FIE пазбавіла рэйтынгавых ачкоў індывідуальныя спаборніцтвы па фехтаванні на Еўрапейскіх гульнях. У Балгарыі пройдзе асобны турнір

1 чэрвеня 2023, 16:10

Часовы прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) Эмануэль Кацыядакіс паведаміў пра новаўвядзенні на найбліжэйшых турнірах.

Арганізатары Еўрапейскіх гульняў у Кракаве не дапусцілі да спаборніцтваў расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Кіраўніцтва FIE прыняла рашэнне, што індывідуальныя спаборніцтвы на Еўрапейскіх гульнях будуць пазбаўленыя статусу ЧЕ і рэйтынгавых ачкоў, якія ўплываюць на алімпійскую кваліфікацыю.

За камандныя спаборніцтвы спартсмены атрымаюць рэйтынгавыя балы, а таксама за імі захавалі статус ЧЕ.

Еўрапейскую канфедэрацыю фехтавання абавязалі арганізаваць асобны індывідуальны чэмпіянат Еўропы ў чэрвені перад ЧС у Мілане. Ачкі, заробленыя на гэтым турніры, будуць сапраўдныя для алімпійскай кваліфікацыі.

Індывідуальны ЧЕ пройдзе з 16 па 18 чэрвеня ў Балгарыі. Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 чэрвеня па 2 ліпеня.