Усе навіны

Экс-трэнер зборнай па фехтаванні Нікалайчук: «Ад цяперашняй Расіі, варта адгарадзіцца. Але Расія нам гэтага проста не дасць зрабіць»

23 кастрычніка, 21:03

Экс-трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук распавёў, якімі бачыць узаемаадносіны Беларусі з Расіяй.

– Як думаеце, да якога варыянту сёння схіляецца большасць беларусаў – да ЕС ці Расіі?

– Пасля падзей 2020 года, пасля майго ад'езду з Беларусі прайшло, здаецца, зусім няшмат – усяго некалькі гадоў. А мне здаецца, што я ўжо проста і не ведаю, чым дыхае краіна. Хочацца думаць, што ў беларусаў засталася Еўрапейская скіраванасць думкі, але нешта мне падказвае, што нешта памянялася – ў бок інтэграцыі з усходнім суседам. Проста многія з лепшых беларусаў зʼехалі, а калі іх няма побач з тымі, што жыве ў Беларусі, то пэўны пласт насельніцтва паддаецца прапагандзе, нейкім заклікам. І мне здаецца, хоць магу і памыляцца, што многія беларусы сапраўды схіляюцца да саюзу з Расіяй, як пра гэта і гавораць па тэлебачанні.

– А як тады выбудоўваць стасункі з Расіяй? Ці, магчыма, варта ад яе адгарадзіцца?

– Ад цяперашняй Расіі, вядома, варта адгарадзіцца. Але Расія нам гэтага проста не дасць зрабіць, бо мы цалкам ад яе залежныя, у многіх аспектах. Як можна адгарадзіцца ад краіны, якая не дае гэта зрабіць?

Калі ж Беларусь калісьці стане незалежнай, упэўнены, што ў гэтым выпадку і Расея ўжо будзе іншая. У такім выпадку, магчыма, і не трэба будзе адгароджвацца. Мы будзем выбудоўваць добрасуседскія адносіны.

– Каго вы лічыце большай пагрозай суверэнітэту Беларусі – ЕС ці Расію?

– Зыходзячы з папярэдняга адказу, можна зрабіць выснову, што, вядома, Расію, якая банальна не дае Беларусі быць незалежнай, не дае жыць у суверэнітэце. Па сутнасці, наша краіна проста стала часткай Расіі, губерняй. І гэта даўно трэба прызнаць, – сказаў Нікалайчук.