Усе навіны

Памёр алімпійскі чэмпіён па фехтаванні Алёхін

8 ліпеня, 19:31

Ва ўзросце 68 гадоў пайшоў з жыцця беларускі алімпійскі чэмпіён па фехтаванні 1980 года Мікалай Алёхін.

Таксама ён станавіўся чэмпіёнам свету ў 1979 годзе і срэбным прызёрам чэмпіянату свету ў 1981 годзе ў камандным заліку.

Адзначым, што ў 2020 годзе Алёхін падпісаў прарэжымны ліст спартсменаў.