Усе навіны

Украінка Харлан не паціснула руку расіянцы Смірновай пасля матча на ЧС – па правілах яе могуць дыскваліфікаваць

27 ліпеня, 11:58

Украінская шаблістка Вольга Харлан не паціснула руку сваёй саперніцы з Расіі Ганне Смірновай на чэмпіянаце свету па фехтаванні.

Харлан перамагла Смірнову на старце турніру (15:7) і адмовілася паціскаць ёй руку пасля завяршэння матча.

Калі расіянка падышла да ўкраінкі, Вольга выставіла шаблю наперад і нешта казала сваёй апаненце.

Па правілах FIE адмова ад поціску рукі азначае дыскваліфікацыю спартсменкі.

Нагадаем, што ўвечары 27 ліпеня Міністэрства моладзі і спорту апублікавала абноўлены загад, паводле якога ўкраінцы могуць спаборнічаць на турнірах, да якіх расіяне і беларусы былі дапушчаныя пад нейтральным сцягам.