Усе навіны

Суддзі адхілілі пратэст расіянкі Смірновай супраць Харлана – Вольга праходзіць у наступны раунд ЧС

27 ліпеня, 13:16

Суддзі чэмпіянату свету па фехтаванні пакінулі ў сіле перамогу ўкраінкі Вольгі Харлан над расіянкай Ганнай Смірновай (15:7).

Пасля матча ўкраінка не паціснула руку сваёй апаненцы. Па правілах FIE, «адмова фехтавальшчыка павіншаваць саперніка, рэферы і гледачоў да пачатку паядынку або пасля апошняга ўдару караецца чорнай карткай (дыскваліфікацыяй)».

Смірнова падала пратэст супраць Харлан з-за адсутнасці «праявы павагі» і больш за 50 хвілін знаходзілася на дарожцы пасля матчу, аднак суддзі не змянілі свайго рашэння і Вольга прайшла ў наступны раунд, дзе будзе спаборнічаць супраць Іааны Іліевай з Балгарыі.