Усе навіны

Харлан могуць адхіліць на 60 дзён ад усіх спаборніцтваў – яна рызыкуе прапусціць камандныя спаборніцтвы ЧС, дзе адсутнічаюць расіяне і беларусы

27 ліпеня, 15:20

Украінская шаблістка Вольга Харлан можа атрымаць працяглае адхіленне пасля дыскваліфікацыі на чэмпіянаце свету па фехтаванні.

Харлан атрымала дыскваліфікацыю за тое, што не паціснула руку расіянцы Ганне Смірновай пасля перамогі над ёй.

Па правілах FIE «выключэнне» прадугледжвае дыскваліфікацыю са спаборніцтваў і адхіленне на 60 дзён ад усіх наступных стартаў.

Такім чынам Вольга павінна прапусціць і камандны турнір па фехтаванні, дзе няма прадстаўнікоў Расіі і Беларусі.

Нагадаем, што спачатку FIE адхіліла пратэст расіянкі і Харлан выйшла ў наступны раунд.

Аднак пасля стала вядома пра дыскваліфікацыю ўкраінкі.