Усе навіны

Чэмпіён АГ Белянюк пра бан Харлан: «Самае цынічнае, што кіраўніцтва FIE ўзгадніла адсутнасць поціску рукі з расіянкай»

27 ліпеня, 17:15

Украiнскi дэпутат, алімпійскі чэмпіён па барацьбе Жан Белянюк адрэагаваў на рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) дыскваліфікаваць украінку Вольгу Харлан за адмову паціснуць руку расіянцы Ганне Смірновай пасля матчу на чэмпіянаце свету. «Самае цынічнае ў гэтай гісторыі тое, што паміж Вольгай і кіраўніцтвам міжнароднай федэрацыі была дамоўленасць – была ўзгодненая адсутнасць поціску рукі [з расiянкай] пасля матча», – напісаў Белянюк.