Усе навіны

FIE замяніла поціск рукі паміж фехтавальшчыкамі на дыстанцыйнае віншаванне (La Repubblica)

28 ліпеня, 23:51

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) абвясціла аб зменах правілаў паводзін пасля матчу, паведамляе La Repubblica.

На канферэнцыі абвясцілі, што адмова украінкі Вольгі Харлан паціскаць руку расіянцы Ганне Смірновай зменіць правілы фехтавання.

Традыцыйны поціск рукі пасля паядынку будзе неадкладна заменены дыстанцыйным віншаваннем, якое дазволіць украінцам не набліжацца да расіян, нават калі яны будуць выступаць як нейтральныя спартсмены.

Нагадаем, што FIE прыпыніла раней абвешчаную дыскваліфікацыю Вольгі Харлан, а МАК падаў ёй квоту на Алімпіяду.