Усе навіны

Вольга Саладуха: «Мы павінны дзейнічаць гэтак жа, як Харлан, і на іншых турнірах, калі там будуць расіяне і беларусы»

30 ліпеня, 17:03

Народная дэпутат і былая лёгкаатлетка Вольга Саладуха падзялілася думкамі па сітуацыю з Вольгай Харлан на ЧС па фехтаванні.

«Калі пакінуць у баку эмоцыі, усе гэтыя падзеі сведчаць пра наступнае:

– рашэнне Мінмаладзёжспорту пра удзел ўкраінскіх спартсменаў у спаборніцтвах, дзе выступаюць расіяне або беларусы ў якасці «нейтральных» правільнае. Крыўдна толькі, што яно не было прынята раней;

– байкот не павінен шкодзіць нашым спартсменам. Ён можа быць актыўным – бо гэта зрабіла Вольга Харлан. Яна перамагла суперніка і публічна прадэманстравала сваё стаўленне да расіян;

– гэтак жа мы павінны дзейнічаць і на іншых турнірах і на Алімпіядзе ў Парыжы, калі расіяне і беларусы ўсё ж туды патрапяць. Кожнае выступленне нашых спартсменаў павінна нагадваць пра вайну ва Ўкраіне і пра тое, хто з'яўляецца агрэсарам;

– карупцыйныя расійскія грошы не ўсемагутныя. Відавочна, FIE хацела б пакінуць сваё рашэнне ў сіле, але абурэнне свету было такое вялікае, што федэрацыя павінна была неяк захаваць твар;

– разам мы з'яўляемся магутнай сілай і можам шмат што змяніць. Галоўнае аб'яднацца і мэтанакіравана змагацца за справядлівасць, як гэта было ў выпадку дыскваліфікацыі Вольгі Харлан;

– відавочна, гэта не апошняя наша бітва за сумленны некарупцыйны спорт. Таму спартыўны фронт павінен заўсёды быць актыўным і гатовым адстойваць сапраўдныя алімпійскія прынцыпы», – напісала Саладуха ў сваім фэйсбуку.

Нагадаем, што МАК кваліфікаваў Вольгу на Алімпіяду-2024.