Все новости

Фернанду Сантуш: «У Сантуша няма праблем з Раналду, мы сябруем шмат гадоў»

7 снежня 2022, 13:10

Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Фернанду Сантуш падзяліўся меркаваннем пасля перамогі над Швейцарыяй (6:1) у 1/8 фіналу ЧС-2022.

«Гэта быў добры выступ, трэба павіншаваць гульцоў. Яны праявілі сябе вельмі добра, але зараз трэба спусціцца на Зямлю. Гэта было добра, выдатна, але ў нас яшчэ адна гульня праз 4 дні.

Раналду? У Фернанду Сантуша няма праблем з капітанам нацыянальнай каманды, мы сябруем шмат гадоў.

Я ўжо тлумачыў, што гэтая частка была цалкам вырашаная, і ён падаў выдатны прыклад вялікага капітана», – сказаў Сантуш.

У 1/4 фіналу Партугалія згуляе супраць Марока.