Усе навіны

«Рэал» цікавіцца 18-гадовым паўабаронцам «МЮ» Гарнача

8 снежня 2022, 14:50

«Рэал» уважліва сочыць за сітуацыяй вакол перамоваў паўабаронцы Алехандра Гарнача з «Манчэстэр Юнайтэд» наконт новага кантракту, паведамляе Relevo.

Гарнача вельмі прывязаны да Мадрыда, бо нарадзіўся там. Час ад часу ён наведвае горад, каб сустракацца са сваёй сям'ёй.

Англійскі клуб ускладае вялікія надзеі на 18-гадовага футбаліста, таму з прадстаўнікамі і сям'ёй аргенцінца адбылося ўжо некалькі сустрэч, каб паспрабаваць дамовіцца аб падпісанні новай дамовы.

Цяперашні кантракт Гарнача з Юнайтэд дзейнічае да лета 2023 года.

У бягучым сезоне аргенцінец забіў 2 галы і аддаў 2 асіста у 8 матчах. Статыстыка тут.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com