Усе навіны

Сантуш, верагодна, працягне трэнерскую кар'еру ў адной з краін Блізкага Усходу

6 студзеня 2023, 08:39

Фернанду Сантуш, які пасля ЧС-2022 пакінуў зборную Партугаліі, плануе вярнуцца да трэнерскай дзейнасці.

Як паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана, з 68-гадовым спецыялістам кантактуюць еўрапейскія і кітайскія клубы, аднак найбольш верагодны яго пераезд у адну з краін Блізкага Усходу.

Да гэтага Сантуш на клубным узроўні працаваў з «Эштарылам», «Порту», АЭК, «Панацінайкасам», «Спорцінгам», «Бенфікай» і ПАОК.