Усе навіны

Памёр Джанлука Віялі

6 студзеня 2023, 13:45
2

Сёння, 6 студзеня, на 58-м годзе жыцця памёр былы гулец зборнай Італіі і шэрагу італьянскіх клубаў Джанлука Віялі.

Прычынай смерці паслужылі наступствы раку падстраўнікавай залозы. Віялі доўга змагаўся з анкалагічным захворваннем, але ў апошні час яго стан пагоршыўся. Апошнія дні свайго жыцця Віялі правёў у бальніцы.

Віялі выступаў за «Крэманэзе», «Сампдорыю», «Ювентус» і «Чэлсі». Італьянец з'яўляецца ўладальнікам Лігі чэмпіёнаў. Таксама на яго рахунку 16 галоў у 59 матчах за зборную Італіі.