Усе навіны

«Барселона» працуе над новым фінансавым планам, каб зарэгістраваць кантракт Гаві

14 красавіка 2023, 22:35

«Барселона» пачала працу над новым тэхніка-эканамічным планам, каб атрымаць ад Ла Лігі дазвол на рэгістрацыю новага кантракту Гаві, паведамляе Mundo Deportivo.

Каталонцы хочуць істотна знізіць заробкі футбалістаў, а таксама спыніць супрацоўніцтва з непрыдатнымі ў фінансавым плане. Кантракт з Серджы Бускетсам завершыцца летам, а калі будзе падпісаны новы, то са значна ніжэйшым заробкам. У выпадку з Жордзі Альбай могуць увогуле прадаць футбаліста, калі ён не пагодзіцца знізіць заробак.

Таксама «Барселона» разглядае варыянт з продажам яшчэ 24% акцый кампаніі Barça Studios – гэта можа прынесці яшчэ 100 млн еўра. Мінулым летам клуб ужо прадаў 24,5% акцый Barça Studios за 100 млн еўра.

Такім чынам, каталонцы хочуць выканаць патрабаванні Ла Лігі і атрымаць права на рэгістрацыю новых кантрактаў з футбалістамі, у тым ліку з Гаві, які можа стаць свабодным агентам у выпадку няўдачы.