Усе навіны

Расійскі трэнер «Санта-Каломы» Чарышаў: «У нас з Валадзько і ўкраінцам Маркfвічам цудоўныя адносіны. Займаемся футболам»

15 траўня 2023, 14:20

Галоўны трэнер андорскага клуба «Санта-Калома», расіянін Дзмітрый Чарышаў распавёў пра свае ўзаемаадносіны з абаронцамі беларусам Максімам Валадзько і ўкраінцам Андрэем Маркавічам.

– У вас у камандзе ёсць украінец Андрэй Маркавіч і беларус Максім Валадзько. Як будаваць адносіны ў такі час?

– У нас цудоўныя адносіны.

– Вам не даводзіцца асобна працаваць над імі?

– Я ўжо адказаў: мы займаемся футболам, у нас адна задача. І адносіны цудоўныя.

– Чаму чытачы гэтага тэксту павінны ўключыць ваш матч у выходныя?

– Таму што ў Андоры гуляюць іх суайчыннікі. І, спадзяюся, людзям было б цікава паглядзець, які футбол паказвае каманда Дзмітрыя Чарышава, у якой ёсць беларус Максім Валадзько і ўкраінец Андрэй Маркавіч, – сказаў Чарышаў.