Усе навіны

Кулібалі пераходзіць у «Аль-Хіляль» прыкладна за 25 млн еўра

21 чэрвеня, 15:45

Абаронца «Чэлсі» Каліду Кулібалі вельмі блізкі да трансферу ў «Аль-Хіляль», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Цяпер клубы рыхтуюць усе неабходныя дакументы для закрыцця здзелкі.

31-гадовы сенегалец абыдзецца саудаўскаму клубу прыкладна ў 25 млн еўра.

Нагадаем, год таму лонданцы набылі абаронцу ў «Напалі» за 38 млн еўра.

За гэты час Кулібалі паспеў адгуляць 32 матчы, у якіх забіў 1 мяч і аддаў 2 рэзультатыўныя перадачы.