Все новости

Чэмпіянат Казахстана: «Акжэтпес» Джыгеры прайграў «Кайсару» Соўпеля, «Мактаарал» Юдзянкова згуляў унічыю з «Актабэ»

25 чэрвеня, 18:59

24-25 чэрвеня прайшлі матчы 13-га і 14-га тураў чэмпіянату Казахстана.

«Каспій» Максіма Плотнікава, Дзмітрыя Падстрэлава і Аляксея Залескага прайграў «Астане» Макса Эбонга (1:3). Эбонг выйшаў у стартавым складзе і гуляў увесь матч. Падстрэлаў правёў усю гульню. Залескі выйшаў на замену на 13-й хвіліне. Плотнікаў застаўся на лаўцы запасных.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава саступіў «Кайрату» (0:3). Бярозкін і Навумаў выйшлі у стартавым складзе і гулялі увесь матч. Навумаў застаўся на лаўцы запасных.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава абыграў з «Табол» (3:0). Хаткевіч і Сцяпанаў выйшлі ў стартавым складзе і правялі ўвесь матч. Стасевіч выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 72-й хвіліне.

«Жэтысу» Паўла Назаранкі і Руслана Цеверава абыграў «Шахцёра» з Караганды (1:0). Назаранка ўвесь матч правёў на лаўцы запасных, Цевераў з'явіўся на полі на 63-й хвіліне.

«Аксу» Аляксандра Гутара, Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя прайграў «Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага (0:1). Садоўскі застаўся на лаўцы запасных. Гутар і Зямко таксама правялі матч на лаўцы. Салавей выйшаў на замену на 80-й хвіліне.

«Акжэтпес» Аляксандра Джыгеры гуляе з «Кайсарам» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля. Джыгеры выйшаў на замену на 73-й хвіліне. Барадзін трапіў у стартавы склад, на 87-й хвіліне атрымаў жоўтую картку, а на 90+4-й хвіліне быў заменены. Соўпель таксама трапіў у стартавы склад, але быў заменены на 90+4-й хвіліне.

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова згуляў унічыю ў гасцях у «Актабэ». Юдзянкоў выйшаў у стартавым складзе і правёў увесь матч.

Чэмпіянат Казахстана

13-ы тур

24 чэрвеня

«Атырау» – «Табол» – 3:0

Галы: 1:0 – Імеры (45+3), 2:0 – Эфіёнг (57), 3:0 – Новак (81).

«Шахцёр» – «Жэтысу» – 0:1

Галы: 0:1 – Адыль (18).

«Аксу» – «Ардабасы» – 0:1

Галы: 0:1 – Васільеў (66).

25 чэрвеня

«Акжэтпес» – «Кайсар» – 0:1

Галы: 0:1 – Кенэсбек (56).

«Актабэ» – «Мактаарал» – 1:1

Галы: 1:0 – Сантана (29), 1:1 – Карымаў (90+2).

14-ты тур

24 чэрвеня

«Астана» – «Каспій» – 3:1

Галы: 1:0 – Аўрэга (19), 2:0 – Аймбетаў (21), 2:1 – Панцулая (54), 3:1 – Габышаў (66).

«Кайрат» – «Кызыл-Жар» – 3:0

Галы: 1:0 – Паўлу (41), 2:0 – Паўлу (64), 3:0 – Труфанаў (90+4).