Усе навіны

Жаан Лапорта: «Адкрыццё «Камп Ноу» – выдатная дата, каб ушанаваць Месі»

30 чэрвеня, 15:59

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта заявіў пра жаданне правесці на «Камп Ноу» развітальны матч Ліянеля Месі, які працягне кар'еру ў «Інтэр» Маямі.

«Месі хацеў вярнуцца ў «Барсу». У Парыжы ў яго быў вельмі цяжкі перыяд. Ягоны бацька сказаў мне, што ён не хоча мець такога ціску. Мы гэта паважаем. Удачы яму ў Маямі. «Барса» заўсёды будзе яго домам.

Я абмеркаваў з імі імпрэзу, на якой можна было б ушанаваць Месі. Дзень адкрыцця стадыёна Spotify Camp Nou быў бы цудоўнай датай.

Гэтае рашэнне, якое мне трэба было прыняць у якасці прэзідэнта клуба. «Барса» – вышэй за ўсё. Але мне сумна, што ўсё так скончылася», – сказаў Лапорта ў інтэрв'ю Esport3.