Усе навіны

«Ньюкасл» абвясціў аб пераходзе Тоналі

3 ліпеня, 14:11

Паўабаронца Сандра Тоналі перайшоў у Ньюкасл. Да гэтага ён выступаў за «Мілан».

Кантракт разлічаны да 2028 года. Сума трансферу не называецца. Па дадзеных Фабрыцыа Рамана, яна складзе 70 мільёнаў еўра + бонусы – рэкордны продаж у гісторыі для італьянскага гульца. Зарплата – 7 мільёнаў еўра ў год + 2 мільёны ў выглядзе бонусаў.

23-гадовы італьянец выступаў за міланскі клуб з верасня 2020 года, за гэты час ён забіў 7 галоў і аддаў 13 дзейсных перадач у 130 матчах.