Усе навіны

Экс-гулец «Дынама» Брэст Байдук: «Лепш працаваць на заводзе, чым гуляць з чырвона-зялёным сцягам на футболцы»

26 ліпеня, 19:28
1

Былы паўабаронца брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Байдук распавёў, як яго прынялі ў польскай «Знічы» (Д4).

Нагадаем, у 2021 годзе Байдук разам з Віталём Гайдучыкам пакінулі «Дынама» Брэст пасля таго, як шэраг гульцоў клуба падпісалі рэжымны ліст спартоўцаў.

«Мае новыя таварышы па камандзе былі здзіўленыя, убачыўшы гульца з маім узроўнем досведу. Калі яны даведаліся, чаму я тут, яны сказалі мне, што я вар'ят і здзейсніў вялікую памылку. Але лепш працаваць на заводзе, чым гуляць з беларускім [чырвона-зялёным] сцягам на футболцы, як гэта робяць дома», – сказаў Байдук.