Все новости

Чэмпіянат Казахстана: «Каспій» Плотнікава згуляў унічыю з «Актабэ», «Атырау» Жукоўскага саступиў «Жэтысу» Назаранкі і іншыя вынікі

30 ліпеня, 20:00

29-30 ліпеня пройдуць матчы 17-га тура чэмпіянату Казахстана.

29 ліпеня

«Кызыл-Жар» беларусаў Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава перамог «Астану» Макса Эбонга (1:0). Бярозкін і Навумаў выйшлі ў стартавым складзе і адыгралі ўвесь матч. Сцяпанаў і Эбонг правялі гульню на лаўцы.

«Аксу» Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко згуляе супраць «Шахцёра» з Караганды. Салавей выйшаў у стартавым складзе, забіў мяч на 57-й хвіліне і адыграў увесь матч. Зямко ўсю гульню быў на лаўцы.

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля згуляў унічыю з «Кайратам». Барадзін і Соўпель пачалі матч на лаўцы запасных. Соўпель выйшаў на замену на 86-й хвіліне, Барадзін прасядзеў на лаўцы да канца гульні.

30 ліпеня

«Каспій» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка згуляў унічыю з «Актабэ» (2:2). Плотнікаў выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч. Чарняк пачаў гульню на лаўцы, выйшаў на поле на 52-й хвіліне і правёў матч да канца.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава прайграў «Жэтысу» Паўла Назаранку (0:1). Хаткевіч выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч. Стасевіч і Сцяпанаў гулялі ў стартавым складзе і правялі матч поўнасцю. Стасевіч атрымаў жоўтую картку на 83-й хвіліне, Сцяпанаў – на 22-й.

Лучшие букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...