Усе навіны

Матчы Лігі 1 і Лігі 2 пачнуцца з хвіліны маўчання ў памяць па французскім настаўніку, шведскіх заўзятараах і ахвярах палестына-ізраільскай вайны

19 кастрычніка, 10:20

Перад запланаванымі на гэтыя выходныя матчамі чэмпіянату Францыі пройдуць хвіліны маўчання.

«Перад пачаткам матчаў 9-га тура Лігі 1 і 11-га тура Лігі 2 хвілінай маўчання ўшануюць памяць Дамініка Бернара, французскага настаўніка, якога 13 кастрычніка зарэзалі ў ліцэі Гамбета-Карна ў Аррасе, двух шведскіх заўзятараў, якія прыехалі на адборачны матч Еўра- 2024 паміж Бельгіяй і Швецыяй і загінулі ад рук тэрарыста ў Бруселі ў аўторак, 16 кастрычніка, а таксама шматлікіх ахвяр трагічных падзей, якія нядаўна адбыліся ў Ізраілі і Палестыне», – гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце Лігі 1.