Усе навіны

Мілітаа працягне кантракт з «Рэалам»

6 лістапада, 15:17

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Рэал» падоўжыць кантракт з абаронцам Эдэрам Мілітаа.

Новае пагадненне з 25-гадовым бразільцам будзе разлічана да чэрвеня 2028 года.

У кантракце будзе прапісана сума адступных у памеры 1 мільярд еўра.

У гэтым сезоне футбаліст згуляў усяго 50 хвілін за мадрыдскі клуб, ён аднаўляецца пасля траўмы.