Усе навіны

Мяч паўабаронцы «Слуцка» Гірса ў вароты БАТЭ назвалі найлепшым голам кастрычніка

9 лістапада, 15:02

Мяч паўабаронцы «Слуцка» Дзмітрыя Гірса ў вароты БАТЭ назвалі найлепшым голам кастрычніка. У матчы 26-га тура (3:4) Гірс забіў мяч і адзначыўся асістам.

Пасля 27-мі тураў ЧБ на ліку Гірса 24 матчы, 4 галы і 5 асістаў. Поўная статыстыка 26-гадовага паўабаронцы тут.