Усе навіны

Шкурын забіў пераможны мяч у чэмпіянаце Польшчы

12 лістапада, 17:02

У матчы 15-га тура чэмпіянату Польшчы «Сталь» – «Гурнік» (2:1) беларускі форвард Ілья Шкурын адзначыўся голам і тым самым дапамог «Сталі» перамагчы.

Варта адзначыць, што амаль увесь другі тайм каманда беларуса гуляла ў меншасці, але гэта не перашкодзіла дабіцца поспеха.

У гэтым сезоне Шкурын адзначыўся пяццю галамі і пяццю галявымі перадачамі.