Усе навіны
Photo

Леанід Ковель: «На сустрэчы з фанамі «Карпат» мне ўручалі майку, а я тады нават кантракт не падпісаў»

17 лістапада, 16:00

Трэнер «Смаргоні» Леанід Ковель узгадаў пра кар'еру гульца і распавёў пра нюансы пераходу з мінскага «Дынама» ў львоўскія «Карпаты».

– Да мяне прыходзіць трэнер «Карпат». Я не ведаў, што ўвогуле каманда такая ёсць. Вось Карпаты, Львоў, там Украіна, а мне адразу... Я загарэўся: я хачу з'ехаць. Я нават не ведаў ні заробку, нічога.

А ў іх праз тыдзень чэмпіянат пачынаецца. А я, атрымліваецца, пусты, ну, я не гатовы. І неяк мы з Юрыем Санычам [Чыжом] дамовіліся мяне ў арэнду адпусціць. І я, як зараз памятаю, еду ў цягніку. Ехаў з Сычовым, ну, агент, ён са мной паехаў. І быў прадстаўнік Карпат, ці то адміністратар, ці то дырэктар.

Прыязджаем туды, і там нейкія пачынаюцца цёркі па кантракце, як я зараз памятаю. І мне агент кажа: «Ёсць магчымасць у «Дынама» Кіеў з'ехаць». Гэта было насамрэч. А я ім [«Карпатам»] пашпарт аддаў. Ён [агент]: «Забяры пашпарт». Я кажу: «Дайце мне, калі ласка, пашпарт». – «Ні фіга не аддамо». І вось насамрэч так і было. Я кажу: «Ну, добра».

Сустрэча з заўзятарамі. Я кантракт не падпісаў, мне даюць адзінаццаты нумар, там поўная зала. У мяне яшчэ фотка такая, я такі незадаволены стаю.

– Пра «Дынама» Кіеў думаў?

– Не, я не думаў, проста там былі такія незразумелыя, я дакладна не памятаю, нейкія муткі былі. Мне не падабалася нешта там…

– Але яны ціснуць ужо вось гэтым, заўзятары. Тыпу чувак, як бы…

– Так, тыпу давай-давай-давай. Поўная зала, а зала там вялізная. І такі прэзідэнт: «А вось, вы ведаеце, чалавек ездзіў у “Арсенал”, туды-сюды, у зборную Беларусі. А ён зараз з намі падпісаў кантракт». І заходзіць, мне майку ўручае. І я стаю ля майкі: «Які? Я кантракт не падпісаў».

У выніку я не падпісваю, сустрэча з заўзятарамі адбылася. Ну, у выніку так, мне там даціснулі, і я вось так падпісваў кантракт…

– Не чытаючы.

– Не чытаючы.

– Вось цяпер давай пра гэты кантракт.

– Насамрэч калі сказаць праўду, як усё адбылося… Я, як зараз памятаю, падпісваю, а мне: «А, вось, падпішы яшчэ гэтую паперу». Я падпісваю. Усё.

– Гэта значыць, ты нават не чытаў?

– Я не чытаў. Ідзе сезон, у мяне добры сезон атрымоўваецца. Справа да завяршэння сезона, і я разумею, што… Мне [агент] Шандор кажа, кшталту, ёсць такая прапанова ў Расіі.... Я кажу: «Не, тут ніхто нічога не прапануе». А гэтыя думалі, што я ўжо тыпу падпісаў лішнія лісцікі. Прэзідэнт не ведаў. Але там у выніку ён даведаецца, што я не падпісаў. Там, карацей, ён таксама пачаў на іх гарлапаніць.

У выніку, што яны робяць? Яны робяць гэтую першую паперу – і на тых жа ўмовах, на 5 гадоў прымацоўваюць першую паперу. Тыпу я падпісаў новы кантракт. Ну, я еду ў Расію, вядома. Мне нічога не прапанавалі, я з чыстай душой еду туды. Падпісваю кантракт у Расіі. Потым усплываюць «Карпаты». І вось пачынаецца мітусня. У выніку вельмі непрыемна.

Але прыйшлося вярнуцца. Прэзідэнт не разумеў, я так разумею. Хацеў проста адпомсціць мне за гэта. За тое, што вось мяне адчахлілі...

– Ну, сустрэліся толькі праз 5 гадоў?

– Так, мы там судзіліся. Вялікі дзякуй, вядома, Ільічу хачу сказаць. Мне вельмі моцна дапамог.

– Ільіч – гэта федэрацыя, якая працуе?..

– Так. Вельмі моцна дапамог. Вельмі шмат мы там перажылі. Я нават у Лазану ляцеў на гэты суд. Калі сядзіш, людзі ўсміхаюцца, разумеюць, што яны мяне адурылі, але я яшчэ вінаваты, аказваецца… Але ў выніку гэтую справу замялі. Самае галоўнае, што гэта прайшло.

І, ну, асадак застаўся. Калі ты гуляеш, калі цябе горад любіцт, і ты ў камандзе. У рэальнасці адчуваеш сябе як дома...

– Ты расказваў, што там маглі аўтобусы ехаць за вашым аўтобусам.

– Заўсёды было. Мы заязджаем на базу, каманда з базы выязджае. Едуць там машын сем са сцягамі. Па ўсім горадзе сігналяць. Гэта было свята. Людзі там хадзілі, насамрэч, амаль поўныя стадыёны заўсёды былі. Калі там «Шахцёр» – «Дынама» – гэта не абмяркоўваецца, заўсёды бітком было.

– Лёнь, слухай, ну там ізноў жа момант наконт подпісу… Дзесьці я чытаў, я спрабаваў проста разабрацца ў гэтым моманце з кантрактам, і там быў такі эпізод, калі ты проста фізічна не мог падпісаць нейкую паперку.

– Так. Там было вобразнае інтэрв'ю дырэктара. Мы пагаварылі, будзем дамаўляцца пра кантракт. А ў выніку кантракт месяц таму ўжо падпісаны. Там столькі нестыковак. Ну, блін, гэта недарэчна. І нават банальна, на тыя ж грошы, на 5 гадоў я падпісваю… Дык у мяне заробак быў рубель – я падпісваю на 30 капеек, на 5 гадоў. Ну не, гэта трызненне.

– Такі момант. Калі ты казаў, што павінен быў у «Шахцёр» сыходзіць, а перайшоў у «Дынама», Юрый Чыж недзе нагадаў пра...

– Так-так, ён сказаў: «Ты памятаеш, што вось гэта ўсё?»

– А Юры Саныч меў дачыненне, дапамагаў? Ужо была інфармацыя, што «Дынама» таксама магло яшчэ трапіць на грошы.

– Так, там нехта не выплаціў, «Карпаты» перасталі за мяне грошы… У выніку там такая заваруха была, я нават ужо не памятаю, блін, за колькі там… Тыпу «Карпаты» абавязанні выканалі перада мной, кшталту перад клубам...

– Але грошы зніклі.

– Ну, бог яго, я нават не ведаю. Міма мяне сапраўды, – падзяліўся Ковель.