Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Восень без негатыву ў адрас зборнай Беларусі – рэдкая з'ява»

22 лістапада, 12:24

Беларускі журналіст Мікалай Хадасевіч ацаніў выступленне зборнай Беларусі. Напярэдадні каманда пад кіраўніцтвам Карласа Алоса абыграла Косава (1:0), а некалькімі днямі раней была мацнейшая за Андору (1:0).

– Восень без негатыву ў адрас зборнай Беларусі – рэдкая з'ява. Калі будзе дрэнна – тады і будзе дрэнна сказана. А пакуль і няма чаго, і не трэба ў цэлым.

Так, матчы, у якіх нічога не вырашалася. Так, па гульні не чэмпіёны свету, хоць чаму яны імі павінны раптам стаць? Так, Карлас Алос не чараўнік, але пакуль і не шарлатан, а першапачаткова як раз кепскія эпітэты напрошваліся, зыходзячы з яго ранейшых месцаў працы і вынікаў.

Важна вось што. Восеньская серыя зборнай моцна і наглядна ўдарыла па ранейшым кіраўніцтве АБФФ.

У футболе так прынята: няма выніку – трэнер на выхад. Але Базанаў і памочнікі Кандрацьева пакідалі гадамі. А да гэтага пакідалі Мархеля. І ўвогуле трымаліся нібы за сваіх. Шарснёў тут выйшаў пераможцам на кароткім пройдзеным адрэзку – ён памяняў. І паставіў не сваіх пад рукой, а замежніка. І сарваў куш. Тут і зараз.

Пра што гэта гаворыць? Як мінімум дакладна ставіцца пад сумненне ўсё, што рабілася з белфутболам апошнія гады. Ліміты на заробкі, бюджэты, маладых, легіянераў, рэформы, фарматы і іншае.

Папраўка. Усе ранейшыя справы сталі відаць тым, хто прымаў і прымае рашэнні. Для нас – не. Мы ў момант рэформаў усё гэта бачылі і прагаварылі. Цяпер можам схадзіць па папкорн, – сказаў Хадасевіч.