Усе навіны

Чэпа пра матч БАТЭ – «Нёман»: «Траўма, але Кавалевіч не патрабаваў выбіць мяч, пакуль ён быў у гродзенцаў. Гэта фэйр-плэй па-калгаснаму, па-быдланску»

9 снежня, 08:00
1

Экс-кіраўнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Андрэй Чэпа пракаментаваў сітуацыю ў матчы 29-га тура ЧБ БАТЭ – «Нёман», калі гулец гродзенцаў Іван Садаўнічы груба сфаліў на Дзмітрыі Анцілеўскім, пасля чаго гулец барысаўчан ударыў суперніка галавой у спіну.

«Я спецыяльна звярнуў увагу на тое, чым заняты галоўны трэнер «Нёмана» Кавалевіч, калі [незадоўга да фола Садаўнічага] атрымаў траўму Краўцоў. Ён убачыў, што Алыкулаў мяч пакінуў у сябе, выходзіў на аператыўную прастору. Ніякім чынам не рэагаваў. А потым, калі ўжо Хадаркевіч перахапіў, пачалося: «Гэй, суддзя, алё, выбіце мяч, выбіце мяч». Сталі паказваць на Краўцова.

А дзе вы раней былі? Гэта фэйр-плэй або «фэры плэй», як казаў адзін наш інспектар? Гэта, напэўна, фэйр-плэй па-калгаснаму, па-быдланску, разумееце? І сваімі такімі паводзінамі і рэакцыяй на гэтае парушэнне і на наступнае адзінаборства Хадаркевіча і Алыкулава, магчыма, нават падставілі таго ж Садаўнічага. Можа, яму не было відаць. Але ўсё ж я не вітаю такія паводзіны вопытнага абаронцы, былога гульца зборнай Беларусі.

І мяне яшчэ абурыла тое, што сказаў Ігар Кавалевіч пасля гульні.

Гэта што значыць? Што на месцы Садоўнічага, напэўна, Ігар Мікалаевіч з дзвюх ног скокнуў бы дакладна ў калена Анцілеўскага, якое вывернулася б, напэўна, навыварат.

Гэта, прама скажам, спрэчны пункт гледжання, калі не сказаць большага. Вядома ж, з вуснаў галоўнага трэнера павінны гучаць зусім іншыя словы», – сказаў Чэпа.