Усе навіны

Трэнер «Рубіна» Рахімаў: «Лісаковічу з яго якасцямі можна гуляць у любой лізе»

13 снежня, 11:02

Галоўны трэнер казанскага «Рубіна» Рашыд Рахімаў выказаўся пра беларускага нападаючага Віталя Лісаковіча.

– Наперадзе зімовыя зборы. Ці чакаеце вы кроку наперад ад канкрэтных гульцоў?

– Чакаю ад усіх. Нам трэба паспрабаваць дапамагчы ім, даць шанец.

– І Лісаковічу?

– Гэта залежыць толькі ад яго. Вы ж бачыце, мы робім акцэнт толькі на каманду. Трэба ўпісваць свае інтарэсы ў інтарэсы каманды. Калі гэта будзе адбывацца, супер. Мы заўсёды дапаможам.

– Гутаркі з Віталём праводзіліся?

– І гутаркі, і размовы. Я сказаў пра тое, што як толькі яго інтарэсы будуць накіраваныя ў агульную справу, то ён атрымае шанец. Усе патрэбныя якасці ў яго ёсць.

– Ён аддаў добры галявы пас у гульні «Дынама» (2:2), кажучы пра якасці.

– А што яшчэ ўспомніць? Гуляў у кубку, але…

– Віталь так гуляе, таму што не хоча па-іншаму ці не можа?

– Ён так бачыць сваю гульню. Патрабаванні і адносіны да ўсіх аднолькавыя.

– Усё ж такі Лісаковіч – індывідуальна моцны гулец, усе ад яго чакаюць прагрэсу.

– І я яму і казаў, што з яго якасцямі можна гуляць у любой лізе, – сказаў Рахімаў.