Усе навіны

Скоўлз – пад пастом Лінгарда: «Ты збіраешся проста займацца ###### у зале ці сапраўды гуляць у футбол?»

9 студзеня, 17:35

Былы гулец зборнай Англіі Пол Скоўлз пакінуў каментар пад пастом Джэсі Лінгарда ва ўстастаграме.

Лінгард запосціў фатаграфіі з трэніроўкі ў трэнажорнай зале. Скоўлз напісаў у каментарах: «Ты збіраешся проста займацца ###### (лухтой – заўв.) у зале або гуляць у футбол?» Але пасля гэты каментар знік.

Джэсі зараз знаходзіцца без клуба, трэніруецца ў Дубаі. У мінулым сезоне Джэсі гуляў за «Нотынгем Форэст», з лета 2023-га вольны агент. На яго рахунку 2 галы і 2 асісты ў 20 матчах за каманду.

Была інфармацыя, што «Барселоне» прапанавалі падпісаць Лінгарда.