Усе навіны

ФІФА пацвердзіла трохгадовую дыскваліфікацыю Рубіялеса

27 студзеня, 20:03

Апеляцыйны камітэт ФІФА адхіліў апеляцыю былога кіраўніка Федэрацыі футбола Іспаніі Луіса Рубіялеса на рашэнне спартыўнага адміністрацыйнага суда Іспаніі адхіліць яго ад любой футбольнай дзейнасці на 3 гады.

Камітэт пацвердзіў дыскваліфікацыю, матывуючы свой прысуд артыкулам 13 свайго Дысцыплінарнага кодэкса: «Любая асоба, якая замахваецца на годнасць або цэласнасць краіны, асобы або групы людзей, выкарыстоўваючы зневажальныя або дыскрымінацыйныя словы ці дзеянні па колеры скуры, этнічнага або сацыяльнага паходжання, полу, арыентацыі, мовы, рэлігіі, палітычнай пазіцыі, пакупніцкай здольнасці, месца нараджэння ці па якой-небудзь іншай прычыне, будуць карацца дыскваліфікацыяй працягласцю не менш за 10 гульняў або пэўны перыяд або любымі іншымі адпаведнымі дысцыплінарнымі мерамі».

Цяпер Рубіялес можа абскардзіць сваё адхіленне толькі ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS).

Нагадаем, функцыянера пакаралі за пацалунак Джэні Эрмаса на цырымоніі ўзнагароджання пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету і за дакрананне да сваіх геніталій у VIP-ложы, калі ён дэманстраваў непрыстойны жэст. За кожнае з гэтых дзеянняў Рубіялес атрымаў ад суддзі па паўтара гады.

Рубіялес спачатку адмаўляўся сыходзіць у адстаўку, але ў выніку пакінуў не толькі пасаду прэзідэнта федэрацыі, але і пасаду віцэ-прэзідэнта УЕФА.