Усе навіны

Матчы «Баварыі» і «Айнтрахта» былі спынены з-за акцый фанатаў супраць знешніх інвестараў

18 лютага, 22:08

Нямецкія фанаты працягваюць пратэставаць супраць прыходу знешніх інвестараў у Бундэслігу.

Матчы «Бохум»«Баварыя» і «Фрайбург»«Айнтрахт» былі прыпыненыя з-за акцый пратэсту – фанаты кідалі на поле тэнісныя мячы, шакаладныя манеты, радыёкіраваныя машынкі з дымавымі шашкамі і г.д.

На гульні ў Фрайбургу фанаты запусцілі самалёты на пульце кіравання, якія кружылі над стадыёнам і прызямляліся на поле.

Абодва матчы ўжо адноўлены. Нагадаем, з-за фанаў ужо была прыпыненая гульня дортмундскай «Барусіі».

Раней фаны выказалі сваю незадаволенасць інвестыцыйнай дамовай DFL (Германскі футбольны звяз).

Заўзятары па ўсёй Германіі паабяцалі пратэставаць супраць плана лігі прадаць долю будучых даходаў ад трансляцый знешняму інвестару.