Усе навіны

Хумельс пра пенальці ў матчы з ПСВ: «Не магу паверыць, што такія рашэнні могуць быць прынятыя, калі ёсць ВАР»

21 лютага, 10:08

Абаронца дортмундскай «Барусіі» Матс Хумельс пракаментаваў працу арбітраў у нічыйным матчы супраць ПСВ у 1/8 Лігі чэмпіёнаў – 1:1.

«Twitter хоча гэтага – Twitter атрымлівае гэта. Гэта не пенальці, а нейкі прыкол. Зноў.

Я не магу паверыць, што такія рашэнні, як сёння ці супраць «Чэлсі» ці «ПСЖ» могуць быць прынятыя, калі ёсць ВАР», – напісаў Хумельс.

На 56-й хвіліне матчу арбітр паядынку Срджан Ёвановіч прызначыў пенальці ў вароты «Барусіі» за фол Гумельса на паўабаронцы ПСВ Маліку Цільмане. Матс акцэнтаваў увагу на тым, што спачатку ён згуляў у мяч.