Все новости

«Барселона» забіла ў плэй-оф ЛЧ упершыню за 1078 дзён.

22 лютага, 00:33

«Барселона» адкрыла лік у першым матчы 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Напалі».

На 60-й хвіліне з перадачы Пэдры вызначыўся Роберт Левандоўскі, гэта яго другі гол у бягучым розыгрышы турніру.

Для «Барселоны» гэта першы за 1078 дзён гол у рамках плэй-оф ЛЧ – апошні раз каталонцы забівалі «ПСЖ» у сакавіку 2021 года, тады аўтарам мяча стаў Ліянэль Месі.

«Барса» два сезоны запар не выходзіла з групы.