Усе навіны

Фёдар Лапавухаў: «У дублі нешта пайшло не так – перавялі ў акадэмію мінскага «Дынама», дзе займаўся з хлопцамі 2005 года нараджэння»

9 сакавіка, 11:41

Брамнік мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў распавёў пра самы складаны этап кар'еры.

– Назавеце самы цяжкі этап у карʼеры?

– Лета 2022-га. Тады трэніраваўся з асновай «Дынама» перад Еўракубкамі. Але на выезд мяне не ўзялі, адправіўшы ў дублюючы склад. Там таксама нешта пайшло не так – перавялі ў акадэмію «Дынама», дзе займаўся з хлопцамі 2005 года нараджэння. Я быў старэйшы за хлопцаў, таму не мог выступаць за каманду.

У выніку застаўся без гульнявой практыкі на чатыры месяцы. Аднак пасля вярнуўся ў аснову «Дынама», – успомніў Лапавухаў.