Усе навіны

Антон Пуціла: «Мінскае «Дынама» - самы топавы клуб у Беларусі»

31 сакавіка, 14:43

Экс-паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла распавёў аб планах клуба.

– Я застаюся ў клубе на пасадзе трэнера-селекцыянера і прыкладу ўсе намаганні, каб «Дынама» выйгравала залатыя медалі кожны год. Гэта зараз самы топавы клуб у краіне, у якім ёсць усё для поспеху: класная інфраструктура, традыцыі, добры склад, выдатны трэнерскі і кіруючы штабы, цудоўная дзіцяча-юнацкая школа…

Трэба трымаць планку, перамагаць. Прычым не толькі ў Беларусі, але і ў еўракубкавых турнірах. Патрапіць у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, вядома, будзе няпроста, але ў Лізе канферэнцый цалкам можна пашумець, – сказаў Пуціла.