Усе навіны

Андрэй Кудравец: «Зразумела, што расійскі чэмпіянат мацнейшы за Беларускі на парадак»

2 красавіка, 20:28

Галкіпер маскоўскага «Дынама» Андрэй Кудравец распавёў пра адаптацыю ў клубе, а таксама параўнаў узровень РПЛ і беларускай вышэйшай лігі.

– Калі ты пераходзіў у «Дынама», разумеў, што тут ёсць Шунін і Ляшчук – два моцныя брамнікі. Не баішся канкурэнцыі?

– Так, вядома я разумеў гэта, ужо не першы чалавек мне такое пытанне задае. Канкурэнцыя дае шлях да развіцця, таму толькі праз добрую, моцную канкурэнцыі ты зможаш расці.

– Што цябе прыемна здзівіла ў «Дынама»?

– Насамрэч усё – пачынаючы з базы і заканчваючы трэніровачным працэсам, аднаўленчымі працэдурамі. Усё на вельмі высокім узроўні. Адразу відаць, што «Дынама» вялікі клуб, з вялікімі задачамі.

– Ты яшчэ паглядзеў трохі матчаў, тым не менш – можаш параўнаць узровень чэмпіянату Беларусі і РПЛ?

– Цяжка параўноўваць, толькі ў тэорыі можна неяк сказаць. Зразумела, што расійскі чэмпіянат мацнейшы на парадак. Тое, што мацней гэта дакладна, але наколькі – я не магу так выразна сказаць, – сказаў Кудравец.