Усе навіны

Роберт Левандоўскі: «У маім сэрцы больш месца для «Баварыі», чым для «Барусіі»

30 красавіка, 10:45

Форвард «Барселоны» Роберт Левандоўскі адказаў на пытанне, якую каманду ён абраў бы пераможцам Лігі чэмпіёнаў – «Баварыю» або дортмундскую «Барусію».

«Я гуляў за «Баварыю» восем гадоў.

Таму ў маім сэрцы больш месца для «Баварыі», чым для «Барусіі». Я б абраў «Баварыю», – сказаў Левандоўскі.

35-гадовы паляк правёў 187 матчаў за дортмундскую «Барусію» і 375 гульняў за «Баварыю». Падрабязная статыстыка 9-га нумара «Барселоны» тут.

Сёння, 30 красавіка, «Баварыя» прыме «Рэал» у першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а заўтра, 1 траўня, «Барусія» Дортмунд згуляе з «ПСЖ».