Усе навіны

Марозаў выйдзе ў старце «Арокі» на матч чэмпіянату Партугаліі супраць «Эштрэла»

5 траўня, 19:09

Беларускі нападнік «Арокі» Уладзіслаў Марозаў выйдзе ў стартавым складзе каманды на матч 32-га тура супраць «Эштрэла», які знаходзіцца на 15-м месцы першынства.

Гэта будзе першы матч для Марозава ў старце і другая гульня за «Ароку» пасля пераходу з мінскага «Дынама».