Tribuna/Футбол/Блогі/Зорка «Брайтана» навукова даследаваў дрыблінг – эксперыменты прывялі да статусу ключавога гульца клуба АПЛ

Зорка «Брайтана» навукова даследаваў дрыблінг – эксперыменты прывялі да статусу ключавога гульца клуба АПЛ

На гэта спатрэбілася ўсяго некалькі месяцаў.

9 лютага 2023, 15:00
Зорка «Брайтана» навукова даследаваў дрыблінг – эксперыменты прывялі да статусу ключавога гульца клуба АПЛ

Памятаеце пераможны гол зборнай Японіі ў вароты Іспаніі на групавым этапе ЧС-2022? Тады Каару Мітома эпічна выцягнуў мяч з мяжы поля, а Ао Танака ўдала рэалізаваў шанц. У выніку Японія ўзначаліла групу, стаўшы героямі ў роднай краіне і галоўнай сенсацыяй этапу.

Чэмпіянат свету прайшоў, але імя Каару Мітомы зноў ва ўсіх на вуснах. Не выпадкова: зорка «Брайтана» праводзіць рэзультатыўны сезон, на яго рахунку 8 вынiковых дзеянняў у апошніх 11 матчах. Апошняе з іх – пераможны гол у вароты «Ліверпуля» на дадатковых хвілінах у рамках 1/16 Кубка Англіі. Атрымалася прыгожа.

І крыху статыстыкі Мiтомы супраць мерсісайдцаў: 100-працэнтная дакладнасць удару, 8 выйграных дуэляў, 2 удары па варотах і 1 гол.

Мітома перад Англіяй правёў год у клубе з амаль бясплатным складам

У камандзе Грэма Потэра Мітому знайшлося месца толькі на лаве запасных, што было цалкам лагічным развіццём падзей: «Брайтан» хоць і падпісаў японца ў 2021-м, але адразу адправіў навічка ў гадавую арэнду. Так што фактычна сезон 22/23 – дэбютны для Каару ў АПЛ.

Варыянт з бельгійскім «Юніёнам», дарэчы, з'явіўся не проста так – ім, як і «Брайтанам», валодае мультымільянер і прафесійны гулец у покер Тоні Блум. «Юніён» – дзеючы віцэ-чэмпіён Бельгіі не без дапамогі Мітомы, на рахунку якога 8 галоў і 4 асісты ў 29 матчах сезона. Сам праект бельгійскага клуба нетыповы як мінімум таму, што яго склад – амаль бясплатны.

У свой час Блум стварыў камп“ютарную праграму, здольную знайсці слабыя месцы ў лініях букмекераў, мэта – даць кліентам прагнозы, на якіх яны заробяць з найбольшай верагоднасцю. Пры чым тут «Юніён»? Блюм вырашыў выкарыстоўваць аналагічную сістэму аналізу пры пошуку гульцоў у бельгійскім клубе. Пры падборы складу ўлічваліся наступныя крытэрыі: далейшая перспектыва развіцця, суадносіны кошту з якасцю, стыль, патэнцыйная сумяшчальнасць з калегамі па камандзе. Уладальнікам удалося ўкласціся ў 2 млн еўра, бо пераважная большасць футбалістаў прыйшлі бясплатна.

Але як ім удалося стаць віцэ-чэмпіёнамі так хутка пасля смелага эксперыменту? Выснова адна – кіраўніцтва ідэальна падабрала крытэрыі адбору, а праграма знайшла найлепшых магчымых выканаўцаў. Перад лёсавызначальным сезонам Блум і Ко павялічылі бюджэт «Юніёна» з 7 да 15 млн еўра, тады каманда і ўзмацнілася Мітомам, акрамя якога прыйшоў толькі адзін навічок. «Юніён» уступіў у барацьбу за тытул з «Генкам», склад якога ацэньваўся ў большую чым у 8 разоў суму, і ўмоўным «Андэрлехтам» з даражэйшым у 5,5 разоў гульнявым актывам. Для Блума склаліся паспяхова адразу два эксперыменты – метад пошуку гульцоў у «Юніёне» і выкарыстанне бельгійскага клуба як «трэніровачнай пляцоўкі» для японскага навічка «Брайтана». Вярнулі Мітому таксама ўдала, бо пасля ЧС у Катары паўабаронца стаў ключавым гульцом у камандзе Дэ Дзербі.

Мітома рабіў паўзу ў кар'еры дзеля навучання ва ўніверсітэце. Там ён напісаў дысертацыю пра дрыблінг і эксперыментаваў на сабе

Для японскага футбола звычайная практыка, калі гулец вучыцца ва ўніверсітэце, а толькі пасля гэтага падпісвае кантракт з прафесійным клубам. Гісторыя Мітомы не стала выключэннем: перш чым падпісаць сваё першае прафесійнае пагадненне, японец узяў паўзу ў выступах за «Кавасакі Франтале» для навучання ва ўніверсітэце. Яшчэ адзін цікавы факт – паўабаронца не бачыў сябе ў прафесіі, пакуль не ўзяўся за дысертацыю на тэму дрыблінга. Перыяд сумневаў Каару ў сабе прыйшоўся на той час, калі ён ужо быў у сістэме «Кавасакі Франтале», але не мог прабіцца ў аснову.

Справа ў менталітэце японцаў і іх «генетычна закладзенай» павазе да старэйшых. Футбалісты літаральна маглі не мець упэўненасці ў сабе, пакуль, напрыклад, на іх пазіцыі гуляе хто-небудзь старэйшы. У сітуацыі Мітомы тымі самымі старэйшымі гульцамі былі Кодзі Міёсі і Ко Ітакура, якія, дарэчы, нарадзіліся ўсяго на некалькі месяцаў раней. Але для гэтай тройкі ўсё склалася ўдала, бо ўсе атрымалі свае запрашэнні ў Еўропу, а Ітакура з Мітомам разам згулялі на ЧС.

Узяўшы паўзу, Каару прысвяціў сябе навучанню ва ўніверсітэце Цукуба, дзе ў заключны год напісаў дысертацыю на тэму дрыблінга. Японец даследаваў на сабе, як найлепш і найбольш эфектыўна абыгрываць саперніка, выкарыстоўваючы для збору даных камеру на галаве. Сам Мітома пазней тлумачыў, што ён спрабаваў знайсці найлепшы спосаб дэстабілізаваць апанента, перш чым перайсці непасрэдна да дрыблінга.

Пасля паспяховай абароны дысертацыі ў 2020 годзе клуб «Кавасакі Франтале», з якім Мітома супрацоўнічаў яшчэ са школьных часоў, падпісаў з ім прафесійны кантракт. Там ён праверыў на практыцы ўсе свае напрацоўкі, у выніку – 13 галоў і 13 асістаў за 30 матчаў сезона J-Лігі Японіі.

Мітома праводзіць ідэальны дэбютны сезон у АПЛ. Трансфер абышоўся «Брайтану» ў 3 млн еўра, а яго ўжо параўноўваюць з найлепшымі гульцамі клуба апошніх гадоў: Маркам Кукурэльям, Алексісам Мак Алістэрам і Мойзесам Кайседам. Імя японца нават фігуравала ў трансферных чутках вакол «Арсенала» – там яго разглядалі як альтэрнатыву Михаілу Мудрыку.

Фота: IMAGO/nordphoto GmbH/Bratic, Peter Dovgan/Global Look Press, Ian Stephen/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты