Tribuna/Футбол/Блогі/Як заўжды панылы трэнер зборнай Беларусі адрэагаваў на рэдкую перамогу: радасць была брутальнай, але мы, здаецца, адшукалі яго ўсмешку (ці не?)

Як заўжды панылы трэнер зборнай Беларусі адрэагаваў на рэдкую перамогу: радасць была брутальнай, але мы, здаецца, адшукалі яго ўсмешку (ці не?)

Капітан, усміхніцеся!

Аўтар — Belau
20 чэрвеня, 10:34
2
Як заўжды панылы трэнер зборнай Беларусі адрэагаваў на рэдкую перамогу: радасць была брутальнай, але мы, здаецца, адшукалі яго ўсмешку (ці не?)

У панядзелак 20 чэрвеня не здарылася новай гісторыі. Зборная Беларусі не стала біць свой антырэкорд па колькасці афіцыйных матчаў без перамог і абмежавалася тым, што паўтарыла антырэкорд папярэднікаў (гэта адбылося пасля няўдачы з Ізраілем).

Ну а Косава, нягледзячы на кошт ростару, аказалася беларусам па зубах – не проста ж так прадстаўнікі АБФФ збіраліся менавіта зубамі вырываць мячы і запіхваць іх у вароты (гэта, напэўна, усё ж не зубамі).

Праз пастаянныя няўдачы вакол каманды сфармавалася змрочная атмасфера, а шмат у чым увасабляў яе Георгій Кандрацьеў – брутальны суворы трэнер, у мінулым класны футбаліст, чэмпіён СССР-1982, які нясе крыж за ўвесь беларускі футбол. Характар у Кандрацьева, мякка кажучы, не цукар. Яму цяжка знаходзіцца на публіцы, цяжка выступаць перад журналістамі. Ды што там – яму нават падарыць заўзятарам (недзе ж яны ёсць) усмешку цяжка. Рэдкія людзі бачылі, як Георгій Пятровіч усміхаецца. І нават штомесячны заробак у 15 тысяч еўра не дадае яму жыццярадаснасці (дарэчы, і ці не час цяпер папрасіць прыбаўкі?).

Унікальная перамога над Косава – чым не падстава расплысціся ад вуха да вуха? Прыгледзеліся да Кандрацьева – і вось што пабачылі. Напачатку – гімн. Ну, тут не час радавацца. Яшчэ невядома, чым усё скончыцца.

Як гімны адгучалі, трэнеры пачалі ўладкоўвацца на лаве запасных. На твары Кандрацьева можна ўгледзець нейкую весялосць, але ад яе павявае пагражальнай лютасцю.

Беларуская каманда забівае і выходзіць наперад. І вось яны, эмоцыі – але таксама брутальныя.

Хаця, калі прыглядзецца, то што гэта? Можа, ЯНА?

Тут бачна крыху лепей, хаця ўсё роўна цяжка быць упэўненым на сто адсоткаў.

Майстар-клас па ўсмешцы ад памочніка Дзмітрыя Раўнейка галоўны глядзець не стаў.

Ніжэй – самы шчаслівы фотаздымак зборнай АБФФ за апошнія месяцы. Адшукайце Георгія Пятровіча….

Яго тут няма. Хутчэй за ўсё, Кандрацьеў у гэты час выступаў на прэс-канферэнцыі. Але калі б ён нават патрапіў на фота, не факт, што ўсміхаўся б. Футбол – гэта не толькі радасць, але і пакута. Асабліва беларускі футбол.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты