Tribuna/Футбол/Блогі/Яскравыя формы новага сезона: эксперыменты топ-клубаў, прыгажосць ад сераднякоў

Яскравыя формы новага сезона: эксперыменты топ-клубаў, прыгажосць ад сераднякоў

Сабралі самы сок.

Аўтар — Бона Сфорца
16 ліпеня, 13:30
Яскравыя формы новага сезона: эксперыменты топ-клубаў, прыгажосць ад сераднякоў

Сезон-2023/24 у топ-лігах будзе яркім як мінімум з эстэтычнага пункту гледжання. За палову лета многія клубы паказалі новыя формы. Некалькі грандаў прапанавалі дамашнія камплекты яшчэ ў траўні, але ж мы сканцэнтруемся толькі на навінках лета. Пройдзем па кожнай з топ-ліг, каб паказаць вам самыя цікавыя камплекты.

Ла Ліга

«Атлетыка» Мадрыд упершыню за чатыры гады размясціў на хатняй форме класічныя палоскі клуба без якіх-небудзь дэфармацый. Цікава, што Nike выпусціў камплект пад лозунгам Puro Atleti («Чысты «Атлетыка»), якi адлюстроўвае жаданне вярнуцца да візуальнай класікі.

«Севілья» дропнула адразу ўсе тры формы. Белая хатняя чэрпае натхненне з футболкі сезона 2000/01, мае ледзь прыкметны прынт і чырвоныя элементы.

Выязная ярка-чырвоная футболка створаная ў гонар заўзятараў, якія афарбавалі трыбуны стадыёна ў чырвоны колер, якія звязваюць з поспехам каманды ў Лізе Еўропы. Хвалі з“яўляюцца адсылкай на сцягі, якія раздзімаюцца на хатняй арэне.

Трэцяя форма клуба натхнёная мясцовымі начамі, якая аб“ядноўвае ў сабе гістарычныя ўзоры традыцыйнай архітэктуры Севільі. Выкананая ў чорных і блакітных колерах.

Хатняя форма «Барсы» змяшчае палосы з ромбападобнымі бакамі, а на лагатыпе размешчаны мігатлівы дыямент. Такім чынам клуб шануе жаночую каманду. Таксама першы камплект каталонцаў вяртаецца да свайго класічнага дызайну футболак, які быў прадстаўлены ў 1912 годзе і выкарыстоўваўся каля 80 гадоў.

«Вільярэал» ужо прадставіў усе тры формы, у кожнай з іх выкарыстоўваючы просты дызайн з класічнымі колерамi. Распрацоўнікі ўсіх джэрсі зрабілі стаўку на камфорт, мінімізуючы потавыдзяленне, павялічыўшы паветрапранікальнасць і абарону ад раздражнення скуры.

«Рэал» у будучым сезоне будзе выступаць у звыклым белым колеры з ненадакучлівым паласатым прынтам, а таксама цёмна-сінімі і залаціста-аранжавымі элементамі. Упершыню на ячэйкі хатняй формы «Рэала» нанесены лозунг каманды ¡Hala Madrid!.

Новая хатняя форма «Валенсіі» 2023/24 – гэта даніна Міжземнамор'ю і стылю жыцця ў Валенсіі. Класічны белы колер, чорныя ўстаўкі, уключаючы паласаты каўнер – эфектна і гарманічна.

Выязны камплект створаны з адсылкай да хуткасці і энергічнасці. На цёмна-сіняй футболцы намаляваныя неонавыя палоскі і іншыя элементы.

Puma зрабіла для «Жыроны» светлую выязную і аліўкавую трэцюю форму. Гасцявая футболка на 100% і трэцяя на 95% вырабленыя з перапрацаванага матэрыялу і выкарыстоўваюць тэхналогію Puma Dry Cell.

Серыя А

«Рома» змяніла New Balance на Adidas. Пакуль што камплект прадстаўлены без спонсара на футболцы. Яна, дарэчы, натхнёная хатняй формай 1992-94 гадоў: традыцыйныя колеры клуба (чырвоны і жоўты), але на гэты раз без каўнерыка пола.

Апенінскія Альпы натхнілі дызайнераў новай выязной формы «Ювентуса». Яна аддае належнае Монтэ-Розе – другой па вышыні гары ў Альпах. Палоскі ружовага і шэрага колеру зроблены ў выглядзе горнага прынта.

У новым сезоне «Фіярэнціна» будзе мець белую выязную форму з кветкавым прынтам і элементамі клубнага фіялетавага і чырвонага колераў. Лілія – сімвал клуба і горада Фларэнцыi, які вельмі ўдала стаў галоўнай фішкай камплекта.

«Напалі» прадставіў адначасова хатнюю блакітную і выязную белую формы. Абодва камплекты аднатонныя, але з кантраснымі элементамі на каўнярах. На футболках з“явіўся толькі спонсар MSC, а чырвонага лагатыпа Lete няма.

Будучы сезон будзе асаблівым для «Лацыа» – ён азначае 50-годдзе дэбютнага тытула клуба ў Серыі А. Абедзве формы маюць дасылкі да экіпіроўкі, якая насілася камандай таго перыяду.

«Інтэр» падпісаў новую спонсарскую дамову з Paramount+ і вырашыў адысці ад класічных палос на хатняй форме, узяўшы курс на піксельную інтэрпрэтацыю. Такое дызайнерскае рашэнне звязанае з пастаянным рухам і развіццём Мілана, а «Інтэр» у сваю чаргу ідзе ў адну нагу з архітэктурным і модным прагрэсам радзімы.

Брэнд Puma пераасэнсаваў традыцыйныя чырвона-чорныя палосы «Мiлана» і незвычайна рэалізаваў іх на новай хатняй форме. Палосы як бы ўтвараюць шмат літар «М», што дызайнеры тлумачаць інтэрпрэтацыяй энергічнасці горада і клуба.

АПЛ

Nike стварыў для «Ліверпуля» унікальную бела-зялёную выязную форму. Не, дызайнеры натхняліся не мультысусветам Minecraft, а олдавымі джэрсі клуба з 90-х.

«Брайтан» прадставіў новую выязную форму ад Nike з адсыланнем да экіпіроўкі дзесяцігадовай даўніны. Чорная аснова і яркія зялёныя палоскі з белымі элементамі выглядаюць эстэтычна.

Новая хатняя форма «Ньюкасла» упершыню за апошнія 20 гадоў будзе мець лагатып Лігі чэмпіёнаў – каманда згуляе ў групавым этапе, трапўшы ў топ-4 АПЛ у мінулым сезоне. Натхнёны хатняй формай 1983-86 гадоў, камплект мае класічныя чорна-белыя палосы спераду, на рукавах і каўняры.

Хатняя форма «Тотэнхэма» адрозніваецца ад леташняй цёмна-сінімі адваротамi, тэкстурным ледзь прыкметным прынтам і белым каўнерыкам. Яшчэ адзін клуб АПЛ, які рашыў не адыходзіць далёка ад класікі.

Adidas упершыню за тры гады выкарыстоўваў у футбольных формах «МЮ» чорны колер як дапаможны. Маленькая рэвалюцыя ў гэтым плане адбылася з экіпіроўкай, аформленай з выкарыстаннем геаметрычнага малюнка ланкашырскай ружы.

Для асновы новай хатняй формы «Эвертана» Hummel выкарыстоўваў класічную сінюю падставу ды белы каўнерык і белыя шорты. Узор, які вы бачыце на каўняры і рукавах, створаны ў стылі архітэктуры Арчыбальда Лейча.

Umbro стварыў для «Брэнтфарда» хатнюю форму на два наступныя сезоны, выступаючы ў падтрымку экалогіі. Дызайн уключае ў сябе клубную графіку «ўкус пчалы» з чырвона-чорным градыентам, які таксама прысутнічае на шортах.

Найбольш класічная хатняя форма будзе ў «Борнмута»: дызайнеры толькі некалькі звузілі чырвоныя лініі, за кошт чаго прынт стаў больш кантрасным. Рыхтуюць што-небудзь цікавае на прэзентацыю выязнога камплекта?

Nike і «Чэлсі» прадставілі новую хатнюю форму, аддаючы належнае паспяховай кампаніі клуба ў сезоне-1997/98. Пакуль на экіпіроўцы няма галоўнага спонсара – чакаецца, што клуб канчаткова заключыць неабходныя дамовы да першага тура АПЛ.

Ліга 1

Найбольшы размах прэзентацыі новай выязной формы, несумненна, быў у «ПСЖ». Камплект прадставілі на прабегу WE RUN PARIS, дзе яго апранулі ўсе ўдзельнікі, у тым ліку зорныя госці са свету спорту. Джэрсі выкананае ў белым колеры з градыентнай паласой класічных клубных адценняў сіняга і чырвонага.

Хатняя форма «Марселя» – гэта лёгкія халодныя адценні, стрыманасць і графічныя элементы, натхнёныя пяшчанымі пляжамі горада. На футболках зараз намаляваны лагатып CMA CGM замест Cazoo. На выязной сіняй форме з“явіліся тонкія белыя лініі з неонавым эфектам, а чорны трэці камплект адказвае таксама за стрыманасць за кошт вострых геаметрычных узораў.

Цікавыя формы ад іншых клубаў

Дызайн новай выязной формы «Бенфікі» спалучае чорную аснову з пяццю рознакаляровымі палосамі. У гэтым годзе клубу споўнілася 120 гадоў, так што там праявілі адданасць заўзятарам. Дызайнеры патлумачылі, што палоскі сімвалізуюць пяць кантынентаў.

«Алімпіякос» ужо паспеў прадставіць усе тры формы, але нам у вочы кінулася менавіта выязная. Напэўна, гэта з-за цікавай інтэрпрэтацыі камуфляжнага прынта ў нябесных адценнях, нязвыклых для клуба.

Выязная форма «Шальке» ўлюбіла сваёй пяшчотай і ідэальным спалучэннем халоднага колеру. Цікава, што яе прадставілі ў асаблівым фармаце, размясціўшы назву каманды на месцы, дзе звычайна можна ўбачыць лога спонсара.

«Селтык» найбольш крэатыўна рэалізаваў задумку аддаць даніну свайму мінуламу. Дызайнеры адлюстравалі зялёныя палоскі ў выглядзе прынта фрэскі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты