Tribuna/Футбол/Блогі/Рабаванне тысячагоддзя? Палічылі, у якія грошы абышоўся Нэймар «ПСЖ» за 6 гадоў у клубе
💰💰💰

Рабаванне тысячагоддзя? Палічылі, у якія грошы абышоўся Нэймар «ПСЖ» за 6 гадоў у клубе

Зарабіў за хвіліну гульні амаль столькі ж, колькі сярэдні француз за год.

15 жніўня, 06:25
Рабаванне тысячагоддзя? Палічылі, у якія грошы абышоўся Нэймар «ПСЖ» за 6 гадоў у клубе

Здаецца, «ПСЖ» усё-ткі развітваецца з Нэймарам. Пасля 6 гадоў у клубе бразілец за крыху менш чым за 100 млн еўра пераязджае ў Саудаўскую Аравію.

🔸 У 2017-м парыжане набылі Нэймара ў «Барселоны», актываваўшы клаўсулу ў памеры 222 млн еўра.

🔸 Па звестках рэсурсу Capology, за першыя тры сезоны ў «ПСЖ» Нэймар зарабляў 43,3 млн еўра ў год да падаткаабкладання, апошнія тры – 56,36 млн еўра ў год.

Агулам «ПСЖ» выдаткаваў 298,98 млн еўра за 6 гадоў на аплату працы Нэймара.

Сумарна на трансфер і заробак – 520,98 млн еўра.

🔸 За гэтыя 6 гадоў, па звестках Transfermarkt, Нэймар з'явіўся на поле ў 173 афіцыйных матчах ва ўсіх турнірах (14 419 хвілін), забіў 118 мячоў і аддаў 77 асістаў.

🔸 Трохі матэматыкі – вось у колькі абышліся «ПСЖ» з'яўленне на поле, хвіліна, гол і галявое дзеянне бразільца:

🔸 Трохі кантэксту – сярэдні заробак у Францыі складае 49 800 еўра ў год. Крыху больш, чым у Нэймара за хвіліну на полі.

Фота: Wang Yiliang/XinHua/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты