Tribuna/Футбол/Блогі/Вось якія клубы завабліваюць на футбол з дапамогай дзяўчат і што з гэтага атрымліваецца

Вось якія клубы завабліваюць на футбол з дапамогай дзяўчат і што з гэтага атрымліваецца

Ёсць i больш брутальныя метады.

Аўтар — bytribuna com
10 лістапада, 08:00
Вось якія клубы завабліваюць на футбол з дапамогай дзяўчат і што з гэтага атрымліваецца

Не так даўно на «Трыбуне» рабілі падборку фота ў пацверджанне таго, што на беларускі футбол усё яшчэ ходзяць не толькі прадстаўнікі мужчынскага полу.

Цяпер жа мы вырашылі звярнуць увагу на тое, якія каманды карыстаюцца чырлідынгам – спецыяльныя танцы дзяўчат шырока выкарыстоўваюцца ў свеце для прыцягнення ўвагі аўдыторыі. У белфутболе метад аказаўся не самым папулярным – ды і складана зразумець, наколькі ён эфектыўны.

У мінскім «Дынама» ў гэтым сезоне карысталіся паслугамі групы падтрымкі Time Out, арганізацыі з 20-гадовым стажам, якая «працуе» на многія каманды. Але апошнім часам дзяўчаты не трапляюць ні на фота, ні ў трансляцыю дамашніх матчаў лідараў Д1. Сярэдняя наведвальнасць сталічнага клуба па пратаколах складае 5375 гледачоў – фармальна першае месца ў Беларусі, але, здаецца, сакрэтам тут выяўляюцца простыя прыпіскі.

У «Слуцка» дзяўчаты з танцамі былі заўважаныя толькі на «вялікіх» хатніх матчах – супраць БАТЭ і мінскага «Дынама». Але, канешне, тут наведвальнасць абумоўленая самім статусам гасцявых каманд. У сярэднім жа на «Слуцк» ходзіць 1189 чалавек – гэта 10-е месца ў ЧБ. У турнірнай табліцы клуб ад гэтага недалёка (пакуль 8-ы, але з рызыкай упасці).

На сталай аснове выступае група падтрымкі ў брэсцкага «Дынама», дзе імкнуцца арганізаваць «матчдэй», як у нядаўнія сытыя часы. Праўда, падобна, лепш працуе больш брутальны метад, як раз звязаны з спатоленнем голаду – на нядаўнім дынамаўскім дэрбі чаргу сабрала бясплатная раздача кілаграмаў пяльменяў (давалі па тры штукі ў адны рукі). На гэтым матчы пратакол зафіксаваў 7216 чалавек, сярэдняя наведвальнасць брастчан у сезоне – 5193 гледача, другі паказчык у краіне.

Заўсёды ёсць група дзяўчат і на матчах «Шахцёра». Яны маюць яркую форму, але на свежай «дамашцы» з «Тарпеда-БелАЗ» ад яе адышлі, прымерыўшы кашулі з джынсамі. На матчы ў Салігорску прыходзіць у сярэднім 1438 гледачоў – восьмае месца ў ЧБ. Зрэшты, усяго на пару сотняў больш было і тады, калі клуб браў чэмпіёнствы, а не ратаваўся ад вылету.

У Д2 сваёй групай падтрымкі валодае адзін «Дняпро». На матчы каманды ў сярэднім ходзіць 1060 гледачоў – больш у Беларусі ў «Баранавічаў», а таксама 10 каманд Д1. Зрэшты, добрыя для Д2 паказчыкі можна растлумачыць паспяховай гульнёй каманды, якая блізкая да вяртання ў эліту.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты