Tribuna/Футбол/Блогі/😱 Як жа Холанд выбухнуў пасля вельмі спрэчнага рашэння суддзі ў матчы з «Тотэнхэмам»
Фота + відэа

😱 Як жа Холанд выбухнуў пасля вельмі спрэчнага рашэння суддзі ў матчы з «Тотэнхэмам»

Крычаў, пхнуў і абмацярыў суперніка, выклаў гнеўны пост.

4 снежня, 06:25
😱 Як жа Холанд выбухнуў пасля вельмі спрэчнага рашэння суддзі ў матчы з «Тотэнхэмам»

«Ман Сіці» згуляў унічыю з «Тотэнхэмам» 3:3 у матчы 14-га тура АПЛ.

Акрамя галоў матч запомніўся надзвычай спрэчным рашэннем галоўнага арбітра Саймана Хупера.

Найбольш раз'юшыла такое рашэнне нарвежскага нападаючага «гараджан» Эрлінга Холанда, на якім уласна і парушылі правілы.

Холанд адразу пасля спынення гульні падбег да арбітра і пачаў крычаць на яго:

На камеру таксама патрапіў эпізод ужо пасля завяршэння матча. На ім злы Холанд накіроўваецца ў падтрыбуннае памяшканне, агрэсіўна натыкаецца на кагосьці з гульцоў «Тотэнхэма», а затым крычыць яму ў след: «########» [«Адчапіся»].

Пазней Эрлінг выклаў відэа эпізоду ў свой твітэр, падпісаўшы яго: «Якога чорта».

Фота: James Gill - Danehouse/Getty Images

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты