Tribuna/Футбол/Блогі/У гісторыі белфутбола быў свой Камарда. Нават крыху маладзейшы

У гісторыі белфутбола быў свой Камарда. Нават крыху маладзейшы

Дэбют у 15 гадоў.

Аўтар — Sam_Na_Sam
18 снежня, 19:30
У гісторыі белфутбола быў свой Камарда. Нават крыху маладзейшы

Школьнікі ў вялікім футболе ўжо нікога не здзіўляюць. У аснове «Барселоны» гуляе Ламін Ямаль, за «ПСЖ» забівае Заір-Эмеры, а ў «Рэал» нядаўна прыехаў бразільскі юнак Эндрык. Іх прозвішчы ўжо на слыху, хаця хлопцы нават не адсвяткавалі паўналецце.

Яшчэ раней пералічаных талентаў дэбютаваў у «Мілане» Франчэска Камарда. На момант выхаду на замену ў матчы супраць «Фіярэнціны» яму было 15 гадоў і 260 дзён – новы рэкорд за ўсю гісторыю Серыі А.

Гэта вельмі рана, але, аказваецца, у беларускім футболе ёсць яшчэ маладзейшы дэбютант. Свой першы матч у «вышцы» паўабаронца «МТЗ-РЫПА» Антон Бубноў правёў ва ўзросце 15 гадоў і 7 месяцаў. Здарылася гэта ў 2004-ым годзе, калі мінчанам супрацьстаяў магілёўскі «Днепр-Трансмаш». На жаль, нам удалося знайсці толькі здымак ужо нашмат пасталелага рэкардсмена.

Узровень чэмпіянату, вядома, іншы, але ўсё роўна лічба ўражвае. А што да мінулага сезону, то самым юным яго ўдзельнікам стаў нападаючы «Слуцка» Андрэй Салаўёў, якому далі шанц на дванаццаты дзень пасля 16-годдзя.

Добра што гэта было ўлетку і хлопцу не трэба было ў школу. Інакш наўрад ці ён паспеў бы зрабіць урокі.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты