Tribuna/Футбол/Блогі/Першыя перамогi года для беларускiх трэнераў: Дулубу падарыў супернiк, Багу з лiдарам дапамог суайчыннiк

Першыя перамогi года для беларускiх трэнераў: Дулубу падарыў супернiк, Багу з лiдарам дапамог суайчыннiк

Сяднёў проста разнёс.

Аўтар — bytribuna com
2 сакавіка, 17:47
Першыя перамогi года для беларускiх трэнераў: Дулубу падарыў супернiк, Багу з лiдарам дапамог суайчыннiк

У першыя днi сакавiка некалькi беларускiх галоўных трэнераў, якiя працуюць за мяжой, атрымалi першыя ў 2024-м для сябе перамогi ў афiцыйных матчах. Сцэнарыi атрымалicя рознымi.

Ва Украiне чаркаскі ЛНЗ Алега Дулуба пасля зімовай паўзы спачатку атрымаў разгром ад лідара цяперашняга сезона «Крыўбаса» (0:3).

Але 1 сакавiка каманда беларускага спецыяліста ўдала згуляла з «Палессем», якое ідзе на трэцiм радку. Хаця матч iшоў да нiчыi 0:0, аднак у дададзены час здарылася жахлівая памылка варатара «Палесся» Дзяніса Бойкі (у 2015-м ён у складзе ўкраінскага «Дняпра» гуляў у фінале ЛЕ). Брамнiк адпасаваў прама ў ногі суперніку Дзянiсу Алейнiку, якi не дараваў (адзнака 10:19).

Пасля 18 згуляных матчаў ЛНЗ з 23 ачкамі ў актыве ідзе на 9-м месцы УПЛ.

2 сакавiка «Сокал» Аляксея Багi гуляў першы афiцыйны матч года ўвогуле. I адразу прымаў лiдара расiйскага Д2 – махачкалінскае «Дынама» Кірыла Зіновіча. Але гаспадары нечакана дабіліся перамогі 1:0 дзякуючы голу нападаючага Арцёма Максіменкi. Яму пасля розыгрышу вуглавога на пустыя вароты выразаў перадачу беларускі абаронца Павел Забелін, якi прыйшоў у «Сокал» услед за Багам.

Абодва згаданыя беларускiя гульцы на полi правялі поўны матч. А перад сустрэчай маглi пачуць песню ад фан-сектара саратаўцаў пад барабан і акардэон. Заўзятары «Іслачы» павінны ацаніць.

У Д2 Расіі «Сокал» правёў 21 гульню і набраў 23 ачкі. Цяпер каманда займае 15-е з 18 месцаў, ад зоны вылету аддалiўшыся на тры пункты.

А ў Казахстане выдатна пачаў чэмпiянат «Ардабасы» Аляксандра Сяднёва. Чэмпiёны мiнулага году нядаўна не змаглi забраць Суперкубак, прайграўшы ў серыi пенальцi «Таболу».

Але ў першым туры чэмпiяната Казахстана «Ардабасы» проста разнёс «Шахцёр» з Караганды – 5:0. Другi i трэцi мячы забiлi знаёмыя па беларускай лiзе гульцы – Шахбоз Умараў ды Жасур Яхшыбоеў, якiя некалi разам запальвалi ў «Энергетыку-БДУ».

А вось Вiталь Жукоўскi i яго «Атырау» пачалi сезон з нiчыёй з «Елiмаем» – 0:0.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты